Культура

55 мільёнаў за права напісаць сваё імя на таблічцы пад працай Шагала. Карціны віцебскага мастака — недатыкальныя

55 мільёнаў за права напісаць сваё імя на таблічцы пад працай Шагала. Карціны віцебскага мастака — недатыкальныя

На сусветным арт-рынку абмяркоўваецца ўнікальная сітуацыя: дзве манументальныя працы Марка Шагала — The Sources of Music і The Triumph of Music, створаныя ў 1966 годзе для будынка Metropolitan Opera ў Нью-Ёрку, ацэньваюцца прыкладна ў 55 мільёнаў долараў. Пры гэтым існуе прынцыповае ўмова: гэтыя працы нельга вывезці, прадаць або перанесці.

Патэнцыйны пакупнік фактычна набывае не карціны, а права ўласнасці без фізічнага валодання. Панно застаюцца на сваім месцы назаўсёды, а адзінае, што можа з’явіцца новага, — прозвішча ўладальніка на сціплай памятнай таблічцы побач. 55 мільёнаў — за сімвал, за прысутнасць у гісторыі мастацтва, а не за сцены і фарбу.

55 мільёнаў за права напісаць сваё імя на таблічцы пад працай Шагала. Карціны віцебскага мастака — недатыкальныя

Марк Шагал — мастак з Віцебска, і менавіта тут адбылося яго творчае станаўленне. Горад даў яму вобразы, рытм, колер і адчуванне ўнутранай свабоды. Віцебскія дамы, музыкі, фальклор, памяць і сон — усё гэта стала асновай мовы, якую сёння ведае ўвесь свет.

55 мільёнаў за права напісаць сваё імя на таблічцы пад працай Шагала. Карціны віцебскага мастака — недатыкальныя

Гэтая гісторыя важная не толькі для арт-рынку. Яна пра іншае: вось такія беларусы здольныя на вялікае. Без загадаў, без «ліній зверху», без ідэалагічных інструкцый. Адзін чалавек, талент і свабода — і вынік, які перажывае эпохі і рэжымы.

Мастацтва Шагала немагчыма прысвоіць або падпарадкаваць. Яго можна толькі прызнаць. І заплаціць вялікія грошы за права напісаць сваё імя побач — але не больш.

Похожие радио

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»